Суббота, 18.05.2024, 14:06
Приветствую Вас Гость | RSS

Помощник студентам

Меню сайта
Форма входа
Мини-чат
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Rating All.BY Яндекс цитирования

Главная » 2010 » Март » 9 » Шапэна ўшануюць у Нацыянальнай бібліятэцы
23:06
Шапэна ўшануюць у Нацыянальнай бібліятэцы
null11 сакавіка 2010 года а 17-й гадзіне ў галерэі "Лабірынт" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (прасп. Незалежнасці, 116, 3-ці паверх) адбудзецца літаратурна-музычная вечарына "Мелодыя сэрца - мелодыя святла", прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння сусветна вядомага польскага кампазітара Фрэдэрыка Шапэна (1810–1849), паведамляецца ў прэс-рэлізе НББ.

Сусветная культурная грамадскасць шырока святкуе двухсотгоддзе заснавальніка польскай класічнай музыкі, кампазітара і піяніста. ЮНЕСКА ўнесла юбілей кампазітара ў спіс памятных дат, святкаванне якіх будзе падтрымлівацца гэтай арганізацыяй на міжнародным узроўні, і аб’явіла 2010-ты Годам Шапэна. Па даручэнні ўрада Беларусі і прапанове польскага боку Міністэрства культуры таксам абвясціла ў Беларусі Год Шапэна.

У нашай краіне з пачатку года актыўна праводзяцца ўрачыстасці, прысвечаныя вялікаму майстру. Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўключылася ў агульнасусветны працэс святкавання гэтага юбілею і прадстаўляе ўласны культурны праект - літаратурна-музычную вечарыну "Мелодыя сэрца - мелодыя святла". Адметнай рысай мерапрыемства стане прадстаўленне гледачу ўласных цікавых і багатых фондаў аб жыцці і творчасці Фрэдэрыка Шапэна.

У рамках літаратурна-музычнай вечарыны адбудзецца прэзентацыя кніжна-ілюстрацыйнай выстаўкі "Паэт фартэпіяна", на якой будзе прадстаўлена разгорнутая юбілейная экспазіцыя: кнігі, ноты, гуказапісы, альбомы, выяўленчы матэрыял, камплекты паштовак, электронныя выданні. 

Адначасова адкрыецца і мастацкая выстаўка "Мелодыя святла", на якой свае работы, прысвечаныя вялікаму музыканту, прадставяць акварэлісты, жывапісцы, майстры фота і графікі. 

Гасцей чакае канцэрт з удзелам піяніста-віртуоза Аляксандра Палякова, акцёра і музыканта Міхаіла Зуя, студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, гімназіі-каледжа мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка, вучняў дзіцячай музычнай школы № 3 імя Ф. Шапэна, якія выканаюць творы выдатнага польскага кампазітара – вальсы, мазуркі, паланэзы, накцюрны.

Літаратурна-музычная вечарына "Мелодыя сэрца – мелодыя святла" павінна стаць не толькі напамінам аб вялікім кампазітары, але і прадставіць эпоху таго часу.
Просмотров: 1701 | Добавил: skarbik | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Календарь
«  Март 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Поиск
Ссылки

SKARB © 2024